Штогод ААТ «ААБ Беларусбанк» атрымлівае ўзнагароды ад банкаў-карэспандэнтаў за высокую якасць афармлення міжнародных банкаўскіх пераводаў. У актыве ў нашага банка ўзнагароды за розныя гады ад такіх буйных фінансавых інстытутаў, як Deutsche Bank AG, Standard Chartered Bank, VTB Bank (Deutchland), Raiffeisen Bank International AG.
19 лістапада кіраўнік Прадстаўніцтва Commerzbank AG у Рэспубліцы Беларусь Хаўсеп Васканян уручыў ААТ «ААБ Беларусбанк» узнагароду STP Award 2013, прысуджаемую банкам-партнёрам за дасягненне высокай якасці афармлення плацяжоў праз карэспандэнцкія рахункі «Ностро», адкрытыя ў нямецкім банку. Падчас уручэння ўзнагароды Хаўсеп Васканян асобна адзначыў шматгадовую гісторыю супрацоўніцтва ААТ «ААБ Беларусбанк» і Commerzbank AG, якая бярэ пачатак у 90-ых, і падкрэсліў, што супрацоўніцтва ў частцы міжнародных банкаўскіх пераводаў з’яўляецца найбольш прадуктыўным у адносінах двух банкаў. У гэтай сувязі асабліва радуе той факт, што пры пастаянным росце колькасці пераводаў іх якасць застаецца нязменнай.
Шырокая сетка карэспандэнцкіх рахункаў і нязменна высокі ўзровень міжнародных разліковых аперацый забяспечваюць скарачэнне выдаткаў і паляпшэнне якасці паслуг, прадастаўляемых кліентам ААТ «ААБ Беларусбанк»
На здымку: Хаўсеп Васканян, кіраўнік Прадстаўніцтва Commerzbank AG у Рэспубліцы Беларусь, Назаранка В.А., намеснік Старшыні Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк», Русак А.А., начальнік упраўлення міжнародных разлікаў, Сцепанец А.М., дырэктар дэпартамента міжбанкаўскіх разлікаў