Навіны банка і прэс-рэлізы
21.11.2014

ААТ "ААБ Беларусбанк" інфармуе аб умовах пераафармлення тэрміновых банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) у беларускіх рублях (прэс-рэліз)

У перыяд з 25.11.2014 да 01.02.2015 пры датэрміновым закрыцці тэрміновых банкаўскіх укладаў у беларускіх рублях: «Накапляльны», «XXI стагоддзе» на 100, 190, 370 дзён, «Мабільны» шляхам іх пераафармлення ў безнаяўным парадку на нанава адкрываемыя банкаўскія ўклады ў беларускіх рублях з тэрмінам вяртання больш за адзін год, выплата працэнтаў па закрываемых укладах ажыццяўляецца без пераліку працэнтаў па паніжанай працэнтнай стаўцы, прадугледжанай дагаворам тэрміновага банкаўскага ўкладу.

Прэс-служба ААТ “ААБ Беларусбанк”