З 17 лістапада 2014 г. у любым аддзяленні ААТ «ААБ Беларусбанк» можна набыць аблігацыі 182-га і 183-га выпускаў. Асноўныя параметры гэтых выпускаў:
- намінальная вартасць: $1 000 і $5 000;
- стаўка даходу: 5,5 % гадавых;
- тэрмін абарачэння: 1,5 года.
Выплата купоннага даходу прадугледжана з перыядычнасцю адзін раз у шэсць месяцаў. Акрамя таго, маецца магчымасць датэрміновага пагашэння аблігацыі, але не раней заканчэння дванаццаці месяцаў з даты яе продажу банкам.
Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці ў раздзеле «Аблігацыі для фізічных асоб»