Навіны банка і прэс-рэлізы
12.11.2014

Вынікі дзейнасці ААТ «ААБ Беларусбанк» за студзень-кастрычнік 2014 года (прэс-рэліз)

Дзейнасць банка ў студзені-кастрычніку 2014 года была накіравана на рашэнне задач, вызначаных Асноўнымі паказчыкамі развіцця на 2014 год і Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь на 2014 год.

Нарматыўны капітал банка на 01.11.2014 склаў 23 трлн. рублёў.

Статутны фонд складае 16,7 трлн. рублёў, або 1 238 млн. еўра.

Рэсурсная база банка за студзень-кастрычнік 2014 года павялічылася на 19 %, або на 31 трлн. рублёў, і на 01.11.2014 склала 190 трлн. рублёў.

Аб’ём сродкаў карпаратыўных кліентаў на 01.11.2014 склаў 67 трлн. рублёў, у тым ліку аб’ём рэсурсаў, прыцягнутых шляхам размяшчэння аблігацый сярод юрыдычных асоб, на 01.11.2014 склаў 3 трлн. рублёў, з іх: 266 млрд. рублёў і 256 млн. долараў ЗША ў эквіваленце.

Аб’ём прыцягнутых сродкаў фізічных асоб (без уліку налічаных працэнтаў) склаў 63,8 трлн. рублёў, у тым ліку аб’ём рэсурсаў, прыцягнутых шляхам размяшчэння аблігацый сярод фізічных асоб, на 01.11.2014 склаў 3 трлн. рублёў, з іх 1,5 млрд. рублёў і 281 млн. долараў ЗША ў эквіваленце.

Аб’ём крэдытных рэсурсаў, прыцягнутых ААТ «ААБ Беларусбанк» ад замежных банкаў і фінансавых кампаній, на 01.11.2014 склаў 2,1 млрд. долараў ЗША ў эквіваленце. Названыя рэсурсы накіраваны на рэалізацыю інвестыцыйных праектаў прадпрыемстваў.

Крэдытны партфель банка на 01.11.2014 склаў 144 трлн. рублёў, у т.л.:

- юрыдычных асоб (з улікам аблігацый і рэсурсаў, перададзеных ААТ «Белаграпрамбанк» для крэдытавання дзяржпраграм) – 102 трлн. рублёў;

- фізічных асоб – 42,6 трлн. рублёў, у т.л. па льготных крэдытах у адпаведнасці з Указамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (№№ 13, 185, 195, 75, 368) -38 трлн. рублёў.

Па стане на 01.11.2014 у абарачэнні знаходзяцца 5,4 млн. плацежных картак ААТ «ААБ Беларусбанк».

Функцыянуе 1 252 банкаматы, 2 300 інфакіёскаў, 46 тысяч электронных тэрміналаў у прадпрыемствах гандлю і сэрвісу, 2 тысячы пунктаў выдачы наяўных, 2 тысячы пунктаў прыёму камунальных плацяжоў.

Доля безнаяўных аперацый па плацежных картках у агульным аб’ёме расходных аперацый з выкарыстаннем плацежных картак у сетцы банка, за кастрычнік 2014 года склала 31,31%.

За справаздачны перыяд аб’ём валютна-абменных аперацый з удзелам фізічных асоб з наяўнай замежнай валютай склаў (з улікам канверсіі) у эквіваленце долараў ЗША па куплі 1 954 млн., па продажы 1 875 млн.

На 01.11.2014 сетка падраздзяленняў банка налічвае 34 філіялы (у т.л. 6 філіялаў – абласных (Мінскае) упраўленняў) і 96 цэнтраў банкаўскіх паслуг, а таксама 1 709 аддзяленняў (з якіх 807, або 47 % ад агульнай колькасці аддзяленняў, размешчана ў гарадах і 902, або 53 %, ‑ у сельскай мясцовасці).

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!