Навіны банка і прэс-рэлізы
03.11.2014

Паважаныя кліенты!

Звяртаем Вашу ўвагу, што 23 ліпеня 2014 года Савет міністраў эканомікі і фінансаў краін Еўрасаюза прыняў афіцыйнае рашэнне аб уступленні Літвы ў еўразону з 1 студзеня 2015г. Такім чынам, з 01.01.2015 Літва ўводзіць у абарачэнне адзіную валюту еўразоны – еўра. У гэтай сувязі ААТ «ААБ Беларусбанк» спыняе з 01.12.2014 ажыццяўленне валютна-абменных аперацый і іншых банкаўскіх аперацый з наяўным літоўскім літам.

Ажыццяўленне валютна-абменных аперацый з безнаяўным літоўскім літам будзе здзяйсняцца ў тэрмін да 19.12.2014 уключна.

Па ўзнікаючых пытаннях Вы можаце звярнуцца па тэлефоне Кантакт - цэнтра: 147.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!