Паважаныя кліенты!
Запрашаем вас наведаць стэнд «Беларусбанка» ў рамках 9-й спецыялізаванай выстаўкі «БАНК. СТРАХАВАННЕ. ЛІЗІНГ». Яна пройдзе з 30 кастрычніка па 01 лістапада 2014 года ў Рэспубліканскім Палацы спорту па адрасе: пр. Пераможцаў, 4. Час работы выстаўкі:
30 - 31 кастрычніка з 10.00 да 18.00
01 лістапада з 10.00 да 14.00
Вы можаце прыняць удзел у конкурсах і віктарынах па фінансавай граматнасці, прэзентацыях новых прадуктаў і паслуг. Самыя актыўныя атрымаюць прызы і сувеніры ад нашага банка.
Даведка:
На выстаўцы будуць прадстаўлены:
- банкаўскія фінансавыя прадукты;
- страхавыя фінансавыя прадукты;
- лізінгавыя фінансавыя прадукты;
- форэкс-брокеры;
- мікрафінансаванне;
- давернае кіраванне;
- пенсіённае забеспячэнне.
Выстаўка «Банк. Страхаванне. Лізінг» – гэта месца сустрэчы прафесіяналаў банкаўскай сферы, страхавых, лізінгавых і кіруючых кампаній, спецыялістаў рынку фінансавых паслуг, пляцоўка для ўсталявання новых і развіцця існуючых дзелавых кантактаў паміж кампаніямі і прадпрыемствамі, прадпрымальнікамі і прыватнымі асобамі. Адзін з інструментаў прыцягнення фізічных асоб да актыўнага і эфектыўнага выкарыстання інструментаў фінансавага рынку, павышэння агульнай фінансавай граматнасці насельніцтва праз непасрэдны кантакт з наведвальнікамі. У праграме выстаўкі - канферэнцыі, семінары, прэзентацыі.
У 2013 годзе выстаўка была прымеркавана да святкавання Міжнароднага дня зберажэнняў. У экспазіцыі прынялі ўдзел больш за 60 фінансавых арганізацый, за 3 дні выстаўку наведалі больш за 4600 чалавек, у рамках праграмы выстаўкі адбылося 13 спецыялізаваных мерапрыемстваў для ўдзельнікаў і больш за 15 акцый і прэзентацый для наведвальнікаў, для асвятлення мерапрыемстваў выстаўкі было задзейнічана больш чым 35 СМІ.