Навіны банка і прэс-рэлізы
27.10.2014

«Беларусбанк» аднавіў аперацыі па прыёме камерцыйных чэкаў на інкаса (прэс-рэліз)

З 27.10.2014г. ААТ «ААБ Беларусбанк» аднавіла аперацыі па прыёме камерцыйных чэкаў на інкаса, прыпыненыя 2 мая 2014 года ў сувязі са змяненнем палітыкі банкаў-карэспандэнтаў.

У цяперашні час ААТ «ААБ Беларусбанк» прымае да аплаты камерцыйныя чэкі, тэрмін выпіскі якіх не перавышае 5 месяцаў на дату звароту ва ўстанову банка, калі іншыя тэрміны не ўказаны ў чэку:

у еўра, англійскіх фунтах, швейцарскіх франках, дацкіх кронах, нарвежскіх кронах, шведскіх кронах, выпісаныя на банкі наступных краін: Аўстрыя, Германія, Італія, Францыя, Нідэрланды, Бельгія, Люксембург, Партугалія, Грэцыя, Іспанія, Ірландыя, Вялікабрытанія, Швейцарыя, Данія, Нарвегія і Швецыя;

у доларах ЗША, выпісаныя толькі банкам Citibank N.A., New York у суме не менш за 250 долараў ЗША.

Больш падрабязна ўмовы аплаты камерцыйных чэкаў выкладзены ў раздзеле «Фізічным асобам – Камерцыйныя чэкі».

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»