Навіны банка і прэс-рэлізы
27.10.2014

Рэкламная гульня «Стаць сведкай гісторыі – бясцэнна»

Стаць сведкай гісторыі - бясцэнна!

Жадаеце ўбачыць нараджэнне футбольнай гісторыі на ўласныя вочы, апынуўшыся на трыбунах аднаго з еўрапейскіх стадыёнаў? Прыміце ўдзел у рэкламнай гульні «Стаць сведкай гісторыі - бясцэнна»!

Для таго, каб прыняць удзел у гульні і атрымаць шанс выйграць адзін з прызоў, неабходна здзяйсняць плацяжы з дапамогай картак MasterCard і Maestro ААТ «ААБ Беларусбанк» на суму не менш за 300 000 беларускіх рублёў кожны з 15 кастрычніка па 15 снежня 2014 года.

Кожная транзакцыя дае шанс выйграць:  

  • адну з паездак на Фінал Лігі Чэмпіёнаў; 
  • адну з 2 000 спартыўных сумак.

Імёны пераможцаў гульні будуць вызначаны 5 студзеня 2015 года шляхам правядзення розыгрышу.

Падрабязную інфармацыю аб умовах удзелу ў рэкламнай гульні Вы можаце атрымаць на сайце www.mastercard.by і па тэлефоне «гарачай лініі» арганізатара рэкламнай гульні – ААТ «Піяр Квадрат» (+375 17) 239-07-07 з 9:00 да 18:00 у працоўныя дні з 15 кастрычніка 2014 года па 30 студзеня 2015 года.

Скарыстайцеся ўнікальнай магчымасцю стаць сведкай гульні на самым прэстыжным еўрапейскім клубным футбольным турніры — UEFA Champions League — і атрымаць зарад станоўчых эмоцый ад самай папулярнай і відовішчнай гульні ў свеце!

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!