Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», размешчанае па адрасе 220089, г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, паведамляе аб правядзенні 30 кастрычніка 2014 года ў адпаведнасці з загадам Старшыні Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў у завочнай форме з наступнай павесткай дня:
- Аб зацвярджэнні вынікаў закрытай падпіскі на простыя (звычайныя) акцыі ААТ «ААБ Беларусбанк».
- Аб зацвярджэнні рашэння аб выпуску дадатковых простых (звычайных) акцый ААТ «ААБ Беларусбанк».
- Аб пераводзе (змяненні катэгорыі/тыпу) акцый ААТ «ААБ Беларусбанк».
- Аб павелічэнні памеру статутнага фонду ААТ «ААБ Беларусбанк».
- Аб унясенні змяненняў у Статут ААТ «ААБ Беларусбанк».
- Аб унясенні змяненняў у рашэнне Агульнага сходу акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк» ад 30.05.2014 (пратакол № 4).
- Аб унясенні змяненняў у рашэнне Агульнага сходу акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк» ад 28.11.2013 (пратакол № 7).
Акцыянеры ААТ «ААБ Беларусбанк» могуць азнаёміцца з інфармацыяй па пытанні павесткі дня і запоўніць бюлетэнь для завочнага галасавання (па 28 кастрычніка 2014 года), а таксама з рашэннем, прынятым пазачарговым Агульным сходам акцыянераў банка (пасля 30 кастрычніка 2014 года), па адрасе: г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, пакой 415.
Дата заканчэння прыёму бюлетэняў – 28 кастрычніка 2014 года.
Прыняўшымі ўдзел у Агульным сходзе акцыянераў лічацца асобы, чые запоўненыя бюлетэні атрыманы ў вызначаным парадку.
Тэлефоны для даведак: (8 017) 309 11 23, 309 04 08.