Навіны банка і прэс-рэлізы
20.10.2014

ААТ «ААБ Беларусбанк» працягвае развіваць супрацоўніцтва з славацкімі партнёрамі (прэс-рэліз)

Візіт дэлегацыі «Беларусбанка» ў Браціславу ставіў задачай далейшае ўмацаванне кантактаў з фінансавымі інстытутамі Славацкай Рэспублікі. 14 кастрычніка 2014 года быў заключаны Мемарандум аб Супрацоўніцтве паміж ААТ «ААБ Беларусбанк» і Экспартна-імпартным банкам Славацкай Рэспублікі.

Мемарандум падпісалі: з боку ААТ «ААБ Беларусбанк» - Старшыня Праўлення Сяргей Пісарык, з боку славацкага банка - Старшыня Праўлення Ігар Ліхноўскі.

«Падпісаўшы новую рэдакцыю Мемарандума аб супрацоўніцтве, мы   прадэкларавалі, што адносіны паміж нашымі банкамі выходзяць на новы ўзровень, - адзначыў Сяргей Пісарык. – Гэта стала магчымым дзякуючы ўжо напрацаванаму вопыту і бездакорнай рэпутацыі Эксімбанка, які застрахаваў за апошнія 5 гадоў 15 здзелак паміж славацкімі і беларускімі суб’ектамі гаспадарання. Праекты былі прафінансаваны з удзелам «Беларусбанка» і яго партнёраў як з Славакіі, так і з іншых краін, у прыватнасці з Германіі, на агульную суму амаль 23 мільёны еўра».

Пры гэтым кіраўнік падкрэсліў, што спадзяецца бачыць Эксімбанк не толькі ў якасці арганізацыі па страхаванні экспартных крэдытаў, але і ў якасці фінансуючага банка, і запэўніў, што «Беларусбанк», у сваю чаргу, як і раней, гатовы выступіць у якасці надзейнага партнёра.

На думку бакоў, Мемарандум будзе садзейнічаць пашырэнню супрацоўніцтва ў сферы фінансавання экспарту тавараў з адной краіны ў другую, стымуляванню інвестыцый у эканоміку Рэспублікі Беларусь і Славацкай Рэспублікі, а таксама павелічэнню таваразвароту паміж краінамі.

На сённяшні дзень «Беларусбанк» мае карэспандэнцкія адносіны з 10 банкамі Славакіі і пастаянна шукае новыя формы кааперацыі.

У рамках візіту дэлегацыя ААТ «ААБ Беларусбанк» таксама правяла перамовы з Міністрам эканомікі Славацкай Рэспублікі Павалам Паўлісам, Старшынёй Канстытуцыйнага Камітэта Нацыянальнага Савета Славацкай Рэспублікі, кіраўніком парламенцкай групы сяброўства з Беларуссю Робертам Мадэем, членам Савета дырэктараў «Сбербанк Словакия», членам Праўлення Пан-Еўрапейскага ўніверсітэта г.Браціслава Аляксандрам Сомавым, з кіраўніцтвам Славацкага агенцтва па развіццю інвестыцый і гандлю (SARIO) пры Міністэрстве эканомікі Славакіі і кампаніі «К Церо Инвест». Падчас згаданых сустрэч бакі абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва ў розных сферах.

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!