Бескантактавыя плацежныя карты набываюць усё большую папулярнасць. На сённяшні дзень «Беларусбанк» выпускае гэтыя плацежныя сродкі дзвюх найбуйнейшых міжнародных сістэм Visa і MasterCard.
Бескантактавыя карткі Visa Electron прапануюцца ў рамках пакета паслуг "Сучасны" (тэрмін дзеяння картак - 3 гады, рахунак - долары ЗША, еўра, расійскія або беларускія рублі).
Бескантактавыя карткі MasterCard Gold прапануюцца ў рамках пакетаў паслуг:
- «Прэстыж» (тэрмін дзеяння картак - 3 гады, рахунак - долары ЗША, еўра, расійскія або беларускія рублі);
- «Прэстыж плюс» (тэрмін дзеяння картак - 5 гадоў, рахунак – беларускія рублі).
На сёння банкам эмітавана больш за 11 тысяч бескантактавага «пластыка».
Бескантактавымі тэрміналамі абсталявана 736 арганізацый гандлю і сэрвісу па ўсёй тэрыторыі Беларусі. У цяперашні час банкам вядзецца работа па пашырэнні «бескантактавай» інфраструктуры.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»