Навіны банка і прэс-рэлізы
14.10.2014

Новая паслуга «Беларусбанка» - пераводы «Фарсаж»
(прэс-рэліз)

Ва ўсіх пунктах абслугоўвання па сістэме BLIZKO ААТ «ААБ Беларусбанк» стала даступнай паслуга па ажыццяўленні пераводаў «Фарсаж».

З дапамогай гэтай паслугі кліентам «Беларусбанка» прадастаўлена магчымасць адпраўкі пераводаў у больш чым 23 тысячы аддзяленняў Пошты Расіі на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі і атрымання пераводаў адтуль.

Пераводы «Фарсаж» ажыццяўляюцца толькі ў расійскіх рублях. Плата за аперацыю складае 1,8% ад сумы (але не менш за 149 расійскіх рублёў).

У Расійскай Федэрацыі пераводы «Фарсаж» сталі адной з самых запатрабаваных фінансавай паслугай Пошты Расіі, паколькі з’яўляюцца надзейным і зручным спосабам пералічэння грашовых сродкаў фізічным асобам. Усё большую папулярнасць яны набываюць дзякуючы даступнай цане і высокай хуткасці дастаўкі.

У ААТ «ААБ Беларусбанк» пераводы «Фарсаж» можна атрымаць або адправіць у 475 пунктах абслугоўвання па сістэме BLIZKO.

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!