Навіны банка і прэс-рэлізы
10.10.2014

Беларусбанк развівае супрацоўніцтва з Венгерскім экспартна-імпартным банкам (прэс-рэліз)

09 кастрычніка 2014 года ў рамках пятага пасяджэння Міжурадавай Беларуска-Венгерскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве ААТ «ААБ Беларусбанк» і Венгерскі экспартна-імпартны банк (Hungarian Export-Import Bank Plc) заключылі Дагавор аб Супрацоўніцтве

З боку Беларусбанка Дагавор быў падпісаны намеснікам Старшыні Праўлення Валянцінай Назаранка, з боку венгерскага банка Дагавор падпісаў дырэктар дэпартамента гандлёвага фінансавання Жолт Дзямко.

Падпісаны дакумент будзе садзейнічаць арганізацыі і развіццю ўсебаковага доўгатэрміновага супрацоўніцтва, нарошчванню аб’ёмаў фінансавання інвестыцыйных праектаў шляхам атрымання страхавога пакрыцця па экспартных крэдытах, а таксама развіццю і фінансаванню двухбаковага гандлю таварамі і паслугамі паміж суб’ектамі Беларусі і Венгрыі.

Даведка: таваразварот паміж Беларуссю і Венгрыяй за першае паўгоддзе 2014 года павялічыўся на 6% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года і склаў 115,8 млн. долараў ЗША.