Навіны банка і прэс-рэлізы
09.10.2014

ААТ «ААБ Беларусбанк» падвяло вынікі дзейнасці за тры кварталы 2014 года (прэс-рэліз)

Дзейнасць банка ў студзені-верасні 2014 года была накіравана на рашэнне задач, вызначаных Асноўнымі паказчыкамі развіцця на 2014 год і Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь на 2014 год.

На 01.10.2014 нарматыўны капітал банка склаў 23 трлн рублёў, статутны фонд - 16,7 трлн рублёў, або 1 244 млн еўра.

Рэсурсная база банка за студзень-верасень 2014 года павялічылася на 16 %, або на 26 трлн рублёў, і дасягнула 185 трлн рублёў.

Аб’ём сродкаў карпаратыўных кліентаў - 63 трлн рублёў, у тым ліку аб’ём рэсурсаў, прыцягнутых шляхам размяшчэння аблігацый сярод юрыдычных асоб, - 3,6 трлн рублёў, з іх 952 млрд рублёў і 250 млн долараў ЗША ў эквіваленце.

Сродкі фізічных асоб (без уліку налічаных працэнтаў і каштоўных папер) - 59,6 трлн рублёў, у тым ліку 24 трлн рублёў у беларускіх рублях, у замежнай валюце 3,4 млрд долараў ЗША ў эквіваленце.

Праз аблігацыі для фізічных асоб прыцягнута 3 трлн рублёў, у т.л. 1,6 млрд рублёў, 242 млн долараў ЗША, 31 млн еўра.

Аб’ём крэдытных рэсурсаў, прыцягнутых ААТ «ААБ Беларусбанк» ад замежных банкаў і фінансавых кампаній, - 2,1 млрд долараў ЗША ў эквіваленце. Названыя рэсурсы накіраваны на рэалізацыю інвестыцыйных праектаў прадпрыемстваў.

Крэдытны партфель банка на 01.10.2014 склаў 143 трлн рублёў, у т.л.:

- юрыдычных асоб (з улікам аблігацый і рэсурсаў, перададзеных ААТ «Белаграпрамбанк» для крэдытавання дзяржпраграм) - 101 трлн рублёў;

- фізічных асоб - 42 трлн рублёў, у т.л. па льготных крэдытах у адпаведнасці з Указамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (№№ 13, 185, 195, 75, 368) - 37 трлн рублёў.

У абарачэнні знаходзяцца 5,5 млн плацежных картак ААТ «ААБ Беларусбанк».

Функцыянуе 1 253 банкаматы, 2 324 інфакіёскі, 45 тысяч электронных тэрміналаў у прадпрыемствах гандлю і сэрвісу, 2 тысячы пунктаў выдачы наяўных, 2 тысячы пунктаў прыёму камунальных плацяжоў.

Доля безнаяўных аперацый па плацежных картках у агульным аб’ёме расходных аперацый з выкарыстаннем плацежных картак у сетцы банка за верасень 2014 года склала 31,28 %.

За справаздачны перыяд аб’ём валютна-абменных аперацый з удзелам фізічных асоб з наяўнай замежнай валютай склаў (з улікам канверсіі) у эквіваленце долараў ЗША па куплі 1 840 млн, па продажы 1 649 млн.

Сетка падраздзяленняў Банка налічвае 34 філіялы (у т.л. 6 філіялаў – абласных (Мінскае) упраўленняў) і 96 цэнтраў банкаўскіх паслуг, а таксама 1 715 аддзяленняў (з якіх 810, або 47 % ад агульнай колькасці аддзяленняў, размешчаны ў гарадах і 905, або 53 %, ‑ у сельскай мясцовасці).

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!