Навіны банка і прэс-рэлізы
02.10.2014

Разблакіроўка па СМС

Для забеспячэння бяспекі пры карыстанні паслугай «Інтэрнэт-банкінг» і спынення спроб несанкцыянаванага доступу да асабістых даных кліентаў банка сістэма «Інтэрнэт-банкінг» аўтаматычна блакіруе ўліковы запіс карыстальніка пасля трохразовага няправільнага ўвядзення аўтарызацыйных даных (імя карыстальніка і пароля, або сесійнага кода).

Разблакіраваць Ваш уліковы запіс можна па тэлефоне 147, або скарыстацца новай паслугай «Разблакіроўка па СМС».

Для таго, каб скарыстацца паслугай «Разблакіроўка па СМС» неабходна папярэдне актывізаваць гэту паслугу ў раздзеле «Персональные настройки» > «Личные данные» > «Редактировать». У дыялогавым акне, якое адкрылася, указаць жадаемы нумар мабільнага тэлефона, аператара сувязі (MTS, Velcom, life:)) і выбраць опцыю «Использовать мобильный телефон для разблокировки». Націснуць кнопку «Сохранить».

Пры блакіроўцы ўліковага запісу сістэмай «Інтэрнэт-банкінг» на пазначаны пры падключэнні паслугі «Разблакіроўка па СМС» нумар мабільнага тэлефона будзе адпраўлена СМС-паведамленне з кодам.

Для разблакіравання ўліковага запісу па СМС неабходна перайсці па спасылцы, размешчанай пад формай уводу аўтарызацыйных даных, у раздзел «Разблокирование по СМС» і ў дыялогавым акне, якое адкрылася, запоўніць усе палі («Логин», «Пароль», «Код с карты кодов», «Код из СМС», дасланы на тэлефон) і націснуць кнопку «Разблокировать по СМС».

Калі код, дасланы Вам на тэлефон, не быў атрыманы або страчаны, то неабходна перайсці ў раздзел «Разблокирование по СМС» і ў дыялогавым акне, якое адкрылася, запоўніць палі «Логин», «Пароль», «Код с карты кодов» і націснуць кнопку «Повторить СМС». Вам будзе паўторна дасланы код для разблакіравання па СМС.

Вы можаце запытаць код для разблакіравання па СМС не больш за тры разы падрад.

У выпадку 3-х разовай блакіроўкі карыстальнік, пры ўмове адсутнасці паспяховага ўваходу паміж блакіроўкамі (3 разы падрад разблакіравалі ўліковы запіс з выкарыстаннем паслугі «Разблакіроўка па СМС», але так і не змаглі ўвайсці ў сістэму), разблакіраваць уліковы запіс па СМС немагчыма. У такім выпадку Вам неабходна з’явіцца ў любую ўстанову банка і запоўніць заяву на разблакіраванне ўліковага запісу кліента ў сістэме «Інтэрнэт-банкінг». Пры сабе неабходна мець дакумент, які сведчыць асобу.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!