Навіны банка і прэс-рэлізы
01.10.2014

Увага! Зменены парадак аплаты паслуг мабільнай сувязі МТС наяўнымі ў інфакіёсках банка.

Паважаныя кліенты!

З 01.10.2014 у інфакіёсках банка з функцыяй прыёму наяўных (cash-in) плацяжы наяўнымі грашовымі сродкамі за паслугі сувязі МТС (аплата па нумары мабільнага тэлефона, экспрэс-аплата па нумары мабільнага тэлефона, аплата па нумары асабовага рахунку, аплата за доступ да сеткі Інтэрнэт) будуць ажыццяўляцца праз сістэму АІС «Разлік» (пункт меню «Платежи наличными» - «Система «Расчет» - «Мобильная связь» - «МТС»).

Разам з тым, здзейсніць аплату мабільнай сувязі МТС па нумары мабільнага тэлефона можна, як і раней, у пункце меню «Платежи наличными» - «МТС (СООО «Мобильные ТелеСистемы»).

Парадак ажыццяўлення плацяжоў на карысць МТС з выкарыстаннем картак у інфакіёсках банка, а таксама іншых каналах дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання застаецца ранейшым.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!