ААТ «ААБ Беларусбанк» устанаўлівае налічэнне заахвочвальнага працэнтнага даходу па наступных тэрміновых банкаўскіх укладах (дэпазітах) у беларускіх рублях у перыяд:
з 30.09.2014 па 30.10.2014 (уключна):
- «Ашчадны» –у памеры 7,5% гадавых;
- «Ваш выбар»(незалежна ад штодзённага астатку ўкладу) – у памеры 6,5% гадавых;
- «Прэміяльна-накапляльны «Дзіцячы» -у памеры 6% гадавых;
- «Класік плюс»– у памеры 4,2% гадавых,
- Накапляльны –у памеры 5% гадавых.
Налічэнне заахвочвальнага працэнтнага даходу ажыццяўляецца на штодзённыя фактычныя астаткі названых відаў укладаў за перыяд з 30.09.2014 або дня адкрыцця ўкладу (дэпазіту) пасля ўказанай даты па 30.10.2014 (уключна).
Далучэнне да астатку ўкладу заахвочвальнага працэнтнага даходу ажыццяўляецца 31.10.2014.
Пры гэтым заахвочвальны працэнтны даход не выплачваецца ў выпадках, калі:
- у перыяд з 30.09.2014 па 30.10.2014 (уключна) ажыццяўляецца вяртанне ўкладчыку сумы ўкладу (у тым ліку ўкладаў, тэрмін вяртання якіх настаў у названы перыяд 2014 г.) або расходная аперацыя, якая цягне пераразлік належнага па ўкладзе даходу, або першая расходная аперацыя на падставе пасведчання аб праве на спадчыну;
- на 30.09.2014 па ўкладзе налічваецца паніжаная працэнтная стаўка або даход па ўкладзе налічваецца ў памеры стаўкі ўкладу да запатрабавання (у тым ліку па ўкладах «Ашчадны», «Класік плюс», «Ваш выбар», тэрмін вяртання якіх настаў да 30.09.2014).
Налічэнне даходу на суму заахвочвальнага працэнтнага даходу ажыццяўляецца з 31.10.2014.
Працэнтная стаўка па ўкладах (дэпазітах) можа быць зменена банкам у аднабаковым парадку ў адпаведнасці з дагаворамі банкаўскіх укладаў (дэпазітаў)
Падрабязнасці па тэлефоне 147, на сайце і ў аддзяленнях «Беларусбанка»
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»