Навіны банка і прэс-рэлізы
29.09.2014

«Беларусбанк» прапануе «Лакатар банкаўскіх паслуг»

Кліенты «Беларусбанка» цяпер могуць шукаць аб’екты банкаўскай інфраструктуры з дапамогай мабільных тэлефонаў. Для ўладальнікаў смартфонаў з аперацыйнымі сістэмамі Android, Windows Phone, iOs, карыстальнікаў паслугі М-банкінг, «Беларусбанк» прапануе зручны сэрвіс «Лакатар банкаўскіх паслуг».

«Лакатар банкаўскіх паслуг» у рэжыме рэальнага часу дазваляе даведвацца пра размяшчэнне бліжэйшых да карыстальніка банкаматаў, інфакіёскаў і ўстаноў «Беларусбанка», а таксама шэрагу іншых беларускіх банкаў. Па кожным выбраным аб’екце можна паглядзець дэтальную інфармацыю, якая цікавіць, – адрас, рэжым працы, спіс даступных аперацый, даведацца курсы валют ва ўстановах банка. Акрамя таго, з дапамогай «Лакатара» таксама хутка можна знайсці адрасы арганізацый гандлю і сэрвісу, дзе пры аплаце карткамі «Беларусбанка» прадастаўляюцца скідкі.

М-банкінг - паслуга, якая дазваляе трымальнікам банкаўскіх плацежных картак з дапамогай мабільнага тэлефона і ўсталяванага ў ім спецыяльнага дадатку «M-Belarusbank» у любы час і з любой кропкі свету аплачваць штомесячныя плацяжы (камунальныя плацяжы, паслугі інтэрнэт-правайдараў, кабельнага тэлебачання і інш.), пагашаць крэдыты, пераводзіць грошы з аднаго рахунку на іншы, папаўняць укладныя рахункі, блакіраваць/разблакіраваць карткі, атрымліваць на электронную пошту чэкі аб аплаце і інш.