Рознічны бізнес «Беларусбанка»: стаўка на якасць абслугоўвання і высокія тэхналогіі (прэс-рэліз)

Ход выканання мерапрыемстваў на бягучы год па рэалізацыі Праграмы развіцця рознічных банкаўскіх паслуг абмяркоўваўся на пашыраным выязным пасяджэнні праўлення «Беларусбанка». Была дадзена ацэнка эфектыўнасці і вызначаны перспектывы развіцця рознічных паслуг на найбліжэйшыя тры гады.

Галоўная стратэгічная мэта рознічнага бізнесу застаецца ранейшай – захаванне і ўмацаванне лідзіруючых пазіцый на рынку фінансавых паслуг і забеспячэнне эканамічнай эфектыўнасці рознічнага бізнесу.

«Абапіраючыся на накоплены вопыт, валодаючы шэрагам пераваг, выкарыстоўваючы дасягнутае як старт, мы маем права разлічваць на поспех», – падкрэсліў Старшыня Праўлення Сяргей Пісарык. – Зрабіць прадукты запатрабаванымі, паслугі зручнымі, забяспечыць бездакорную якасць абслугоўвання – гэта наша задача».

Дырэктар дэпартамента рознічнага бізнесу Іна Русаковіч адзначыла, што за справаздачны перыяд зроблена вельмі многа.

Доля банка на рынку прыцягнення сродкаў насельніцтва склала 46,6%. Удзельная вага крэдытаў фізічных асоб без уліку льготных – 20,9%. Колькасць выпушчаных плацежных картак – 44,2%.

На 1 верасня крэдытны партфель склаў у эквіваленце 41,3 трлн рублёў. Дэпазітны партфель – 62,7 трлн рублёў (6,0 млрд у.а.), пры тым што тэмп яго росту з пачатку года склаў 122% пры планавым 120% і гадавым 128%. І за 8 месяцаў прыцягнута ў эквіваленце ўсіх валют 11,3 трлн рублёў.

Сваё бачанне Праграмы развіцця рознічнага бізнесу прадставілі кіраўнікі, у якіх ёсць уласныя напрацоўкі і прапановы, як зрабіць гэты сегмент высокарэнтабельным.

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»