Навіны банка і прэс-рэлізы
16.09.2014

ААТ «ААБ Беларусбанк» актыўна ўдзельнічала у мерапрыемствах, прысвечаных пачатку новага навучальнага года (прэс-рэліз)

Удзел “Беларусбанка” ў падрыхтоўцы дзяцей да пачатку навучальнага года тычыўся не толькі супрацоўнікаў, але і падшэфных школ, дамоў сямейнага тыпу, шматдзетных сем’яў.

У бягучым годзе ў першы клас пайшлі 983 дзіцяці банкаўскіх работнікаў. У жніўні Аб’яднаная прафсаюзная арганізацыя арганізавала 111 урачыстых мерапрыемстваў, у рамках якіх першакласнікам уручаны партфелі са школьнымі прыладамі. На гэтыя мэты па сістэме ААТ “ААБ Беларусбанк” было накіравана больш за 320 млн. рублёў.

Пярвічнымі прафсаюзнымі арганізацыямі і арганізацыямі Беларускага саюза жанчын банка праведзена 56 дабрачынных мерапрыемстваў. На сабраныя работнікамі банка сродкі, а гэта 74 мільёны рублёў, былі набыты школьныя прылады, кнігі, спартыўны інвентар, развіваючыя гульні, кандытарскія вырабы, фрукты, адзенне і перададзены ў шматдзетныя сем’і, сацыяльныя прытулкі, дзіцячыя дамы, якія знаходзяцца ў рэгіёнах.

Аб’яднанай прафсаюзнай арганізацыяй былі закуплены канцылярскія прылады на суму 9 млн.рублёў, для НДІ пульманалогіі і фтызіятрыі (г.Мінск), ДУА «Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Мінскага раёна» (пас.Бараўляны), сярэдняй школы № 91 г.Мінска.

Арганізацыя па вытворчым прынцыпе ААТ «ААБ Беларусбанк» РГА «Белая Русь» правяла мерапрыемствы для выхаванцаў дамоў сямейнага тыпу, катэджы для якіх пабудаваў банк. У год 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў дзеці змаглі пазнаёміцца з месцамі баявой славы ў рэгіёнах.

Грамадскасць банка наведала пяць дамоў сямейнага тыпу, якія пражываюць у Маскоўскім раёне Мінска. Сем’ям былі ўручаны планшэты, а пешакласнікам — школьныя заплечнікі з пісьмовымі прыладамі. Сума зрасходаваных на названыя мерапрыемствы сродкаў АВП РГА«Белая Русь» склала 44,5 млн. рублёў.

Прадстаўнікі ўстаноў банка наведалі ўрачыстыя школьныя лінейкі, прысвечаныя пачатку новага навучальнага года, у 32 падшэфных установах адукацыі.

Для ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы банкам у бягучым годзе аказана дапамога 18 падшэфным установам адукацыі на суму 260 млн. руб.

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!