Навіны банка і прэс-рэлізы
12.09.2014

Вынікі дзейнасці ААТ «ААБ Беларусбанк» за студзень-жнівень 2014 года (прэс-рэліз)

Дзейнасць банка ў студзені-жніўні 2014 года была накіравана на рашэнне задач, вызначаных Асноўнымі паказчыкамі развіцця на 2014 год і Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь на 2014 год.

Нарматыўны капітал банка на 01.09.2014 склаў 23 трлн. рублёў.

Статутны фонд складае 16,7 трлн. рублёў, або 1 213 млн. еўра.

Рэсурсная база банка за студзень-жнівень 2014 года павялічылася на 16 %, або на 25 трлн. рублёў, і на 01.09.2014 склала 184 трлн. рублёў.

Аб’ём сродкаў карпаратыўных кліентаў на 01.09.2014 склаў                             62 трлн. рублёў, у тым ліку аб’ём рэсурсаў, прыцягнутых шляхам размяшчэння аблігацый сярод юрыдычных асоб, на 01.09.2014 склаў 3,6 трлн. рублёў, з іх: 1 трлн. рублёў і 250 млн. долараў ЗША ў эквіваленце.

Сродкі фізічных асоб (без уліку налічаных працэнтаў і каштоўных папер) склалі 59 трлн. рублёў, у тым ліку 24 трлн. рублёў у беларускіх рублях, у замежнай валюце 3,4 млрд. долараў ЗША ў эквіваленце.

Па стане на 01.09.2014 праз аблігацыі для фізічных асоб прыцягнута 2,8 трлн. рублёў, у т.л. 1,7 млрд. рублёў, 235 млн. долараў ЗША, 29 млн. еўра.

Аб’ём крэдытных рэсурсаў, прыцягнутых ААТ «ААБ Беларусбанк» ад замежных банкаў і фінансавых кампаній, на 01.09.2014 склаў 2,1 млрд. долараў ЗША ў экв. Названыя рэсурсы накіраваны на рэалізацыю інвестыцыйных праектаў прадпрыемстваў.

Крэдытны партфель банка на 01.09.2014 склаў 143 трлн. рублёў, у т.л.:

- юрыдычных асоб (з улікам аблігацый і рэсурсаў, перададзеных ААТ «Белаграпрамбанк» для крэдытавання дзяржпраграм) – 102 трлн. рублёў;

- фізічных асоб – 41 трлн. рублёў, у т.л. па льготных крэдытах у адпаведнасці з Указамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (№№ 13, 185, 195, 75, 368) – 37 трлн. рублёў.

Па стане на 01.09.2014 у абарачэнні знаходзяцца 5,6 млн. плацежных   картак ААТ «ААБ Беларусбанк».

Функцыянуе 1 252 банкаматаў, 2 348 інфакіёскаў, 45 тысяч электронных тэрміналаў у прадпрыемствах гандлю і сэрвісу, 2 тысячы пунктаў выдачы наяўных, 2 тысячы пунктаў прыёму камунальных плацяжоў.

Доля безнаяўных аперацый па плацежных картках у агульным аб’ёме расходных аперацый з выкарыстаннем плацежных картак у сетцы банка за                   жнівень 2014 года склала 30,85 %.

За справаздачны перыяд аб’ём валютна-абменных аперацый з удзелам фізічных асоб з наяўнай замежнай валютай склаў (з улікам канверсіі) у эквіваленце долараў ЗША па куплі 1 620 млн., па продажы 1 453 млн.

На 01.09.2014 філіяльная сетка банка складаецца з 34 філіялаў (у т.л. 6 філіялаў-абласных (Мінскага) упраўленняў), 96 цэнтраў банкаўскіх паслуг і 1 719 аддзяленняў (з якіх 812, або 47 % ад агульнай колькасці аддзяленняў, размешчаны ў гарадах і 907, або 53 %, - у сельскай мясцовасці).

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!