Рабочыя пытанні і перспектывы супрацоўніцтва абмяркоўваліся падчас візіту дэлегацыі AKA Ausfuhrkredit-Gesellschaft mbH у ААТ «ААБ Беларусбанк».
Старшыня Праўлення «Беларусбанка» Сяргей Пісарык выказаў падзяку нямецкаму боку за шматгадовае партнёрства, засведчыў адкрытасць для абмеркаання розных пытанняў і выказаў гатоўнасць захоўваць і прымнажаць узаемавыгадныя кантакты.
На фота: Сяргей Пісарык, Старшыня Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк», Сяргей Гірач, намеснік начальніка ўпраўлення дэпартамента міжнароднага бізнесу ААТ «ААБ Беларусбанк», Алена Трафімовіч, начальнік упраўлення дэпартамента міжнароднага бізнесу ААТ «ААБ Беларусбанк»
Кіруючы дырэктар AKA Ausfuhrkredit-Gesellschaft mbH Марк Венжык адзначыў, што ўмацаванню кантактаў садзейнічае асабістае ўспрыманне краіны і прапанаваў падтрымку ў арганізацыі ў Беларусі бізнес-форума з запрашэннем прадстаўнікоў заходніх дзелавых кругоў.
Сустрэча прайшла ў канструктыўных абставінах. Дасягнута дамоўленасць аб рэалізацыі канкрэтных бізнес-праектаў.
На фота: Дзітэр Райс, намеснік кіраўніка дэпартамента развіцця бізнесу AKA Ausfuhrkredit-Gesellschaft mbH (Германія), Марк Венжык, кіруючы дырэктар AKA Ausfuhrkredit-Gesellschaft mbH (Германія), Алена Мельнікава, кіраўнік падраздзялення па рабоце з краінамі СНД дэпартамента развіцця бізнесу AKA Ausfuhrkredit-Gesellschaft mbH (Германія)
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»