Навіны банка і прэс-рэлізы
10.09.2014

Інфармацыя аб пераводзе акцый ААТ «ААБ Беларусбанк»

Нагадваем, што на падставе рашэння Агульнага сходу акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк» ад 28 лістапада 2013 года (пратакол №7)

да 1 кастрычніка 2014 года (уключна)

маюць права падаць заявы на перавод акцый ААТ «ААБ Беларусбанк» акцыянеры – фізічныя асобы наступных катэгорый:

  • якія ўвайшлі ў склад акцыянераў да 01.01.2011

(простыя акцыі і прывілеяваныя акцыі другога тыпу, набытыя да 01.11.2013).

Перавод ажыццяўляецца ў прывілеяваныя акцыі першага тыпу;

  • якія ўвайшлі ў склад акцыянераў пасля 01.01.2011

(простыя акцыі, набытыя да 01.10.2012).

Перавод ажыццяўляецца ў прывілеяваныя акцыі другога тыпу.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у членаў Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі па тэлефонах:

+375 (29) 833 47 07 – Цядзееў Вячаслаў Рыгоравіч,

+375 (29) 311 51 31 – Гурко Антаніна Сцяфанаўна,

а таксама ў спецыяліста Банка па тэлефонах:

                       +375 (17) 309 11 23, 218 88 15.

Для падачы заяў неабходна звярнуцца на наступныя адрасы:

г. Мінск, вул. Мяснікова, 32, кабінет 501;

г. Мінск, пр-т Дзяржынскага 18, кабінет 415 (ун. тэлефон 11 23).

Пры сабе мець дакумент, які сведчыць асобу (пашпарт).

 

Дапускаецца накіраванне заявы па пошце на адрас:

220089, г. Мінск, пр-т Дзяржынскага 18, кабінет 415.

У дадзеным выпадку неабходна папярэдне звязацца са спецыялістам Банка па тэлефоне +375 (17) 309 11 23.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!