Навіны банка і прэс-рэлізы
01.09.2014

Якасць выканання «Беларусбанкам» міжнародных банкаўскіх пераводаў адзначана замежнай узнагародай (прэс-рэліз)

Па выніках працы за 1 паўгоддзе 2014 года ААТ «ААБ Беларусбанк» атрымала ад Raiffeisen Bank International AG (Аўстрыя) узнагароду за высокую якасць выканання міжнародных банкаўскіх пераводаў у еўра – Straight Through Processing (STP) Quality Award. Так прафесійна ацанілі замежныя партнёры выкананне стандартаў фармаціравання плацяжоў, якое дазваляе іх выкананне ў аўтаматычным рэжыме без ручной апрацоўкі.

raiffeisen award

«Для нас гэта ўзнагарода, як і любая іншая, з’яўляецца прызнаннем прафесіяналізму і адпаведнасці нашага банка патрабаванням высокіх стандартаў у сферы міжнародных разлікаў, - адзначыла дырэктар дэпартамента міжбанкаўскіх разлікаў ААТ «ААБ Беларусбанк» Алена Сцепанец. – Магчымасць аўтаматычнай апрацоўкі плацяжоў з’яўляецца асноўнай крыніцай зніжэння матэрыяльных і часавых выдаткаў пры правядзенні разлікаў, а значыць, важнай перавагай у высокаканкурэнтным банкаўскім асяроддзі. Такім чынам, узнагарода ў чарговы раз пацвярджае, што ААТ «ААБ Беларусбанк» забяспечвае стабільна высокі ўзровень сэрвісу ў сферы абслугоўвання разлікаў кліентаў банка.

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!