Навіны банка і прэс-рэлізы
28.08.2014

Больш за 30% трымальнікаў картак «Беларусбанка» карыстаюцца сэрвісамі ДБА

Аплачваць шырокі спектр паслуг, пагашаць крэдыты, папаўняць уклады, рэгістравацца на розныя банкаўскія сэрвісы – усе гэтыя, а таксама мноства іншых аперацый кліенты «Беларусбанка» могуць ажыццяўляць з дапамогай сваіх мабільных тэлефонаў, сеткі Інтэрнэт або тэлебачання.

На сённяшні дзень кожны трэці трымальнік карткі «Беларусбанка» (больш за 1,5 млн. чалавек) карыстаецца сэрвісамі дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання, найбольш папулярнымі з якіх з’яўляюцца «М-банкінг» і «Інтэрнэт-банкінг».

Гэтыя сэрвісы дазваляюць трымальнікам картак у любы час і з любой кропкі свету кіраваць сваімі грашовымі сродкамі. Карыстальнікам «М-банкінгу» – з дапамогай мабільнага тэлефона і спецыяльнага графічнага дадатку, які даступны для большасці мадэляў тэлефонаў (у тым ліку, з аперацыйнымі сістэмамі iOS, Android і Windows Phone). Карыстальнікам «Інтэрнэт-банкінгу» – з дапамогай сеткі Інтэрнэт.