ААТ «ААБ Беларусбанк» устанаўлівае налічэнне заахвочвальнага працэнтнага даходу па наступных тэрміновых банкаўскіх укладах (дэпазітах) у беларускіх рублях у перыяд:
з 29.08.2014 па 29.09.2014 (уключна):
- «Ашчадны» – у памеры 7,5% гадавых;
- «Ваш выбар» (незалежна ад штодзённага астаку ўкладу) – у памеры 6,5% гадавых;
- «Прэміяльна – накапляльны «Дзіцячы» - у памеры 6% гадавых;
- «Класік плюс» – у памеры 4,2% гадавых,
- Накапляльны – у памеры 5% гадавых.
Налічэнне заахвочвальнага працэнтнага даходу ажыццяўляецца на штодзённыя фактычныя астаткі названых відаў укладаў за перыяд з 29.08.2014 або дня адкрыцця ўкладу (дэпазіту) пасля ўказанай даты па 29.09.2014 (уключна).
Далучэнне да астатку ўкладу заахвочвальнага працэнтнага даходу ажыццяўляецца 30.09.2014.
Пры гэтым заахвочвальны працэнтны даход не выплачваецца:
- у выпадку, калі ў перыяд з 29.08.2014 па 29.09.2014 (уключна) ажыццяўляецца вяртанне ўкладчыку сумы ўкладу (у тым ліку ўкладаў, тэрмін вяртання якіх настаў у вызначаны перыяд 2014 г.) або расходная аперацыя, якая цягне пераразлік належнага па ўкладзе даходу, або першая расходная аперацыя на падставе пасведчання аб праве на спадчыну;
- у выпадку, калі на 29.08.2014 па ўкладзе налічваецца паніжаная працэнтная стаўка або даход па ўкладзе налічваецца ў памеры стаўкі ўкладу да запатрабавання (у тым ліку па ўкладах «Ашчадны», «Класік плюс», «Ваш выбар», тэрмін вяртання якіх настаў да 29.08.2014).
Налічэнне даходу на суму заахвочвальнага працэнтнага даходу ажыццяўляецца з 30.09.2014.
-------------------------------------------------------------------------------------------------------------
З 29.08.2014 ААТ «ААБ Беларусбанк» устанаўлівае працэнтную стаўку па нанава прымаемых тэрміновых банкаўскіх укладах «Накапляльны» ў памеры 25% гадавых (па раней прынятых укладах, па якіх не парушана тэрміновасць, устаноўлены памер працэнтнай стаўкі прымяняецца пачынаючы з 29.09.2014 або з даты аўтаматычнага перазаключэння на новы тэрмін пачынаючы з 29.08.2014).
Працэнтная стаўка па ўкладах (дэпазітах) можа быць зменена банкам у аднабаковым парадку ў адпаведнасці з дагаворамі банкаўскіх укладаў (дэпазітаў)
Падрабязнасці па тэлефоне 147, на сайце і ў аддзяленнях «Беларусбанка»
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»