Навіны банка і прэс-рэлізы
19.08.2014

ААТ «ААБ Беларусбанк» узнагароджана дыпломам ЗАТ «Беларуская нафтавая кампанія» ў намінацыі «Лепшы банк 2013 года па міжнародных праектах» (прэс-рэліз)

Вядучы экспарцёр нафтапрадуктаў з Беларусі ЗАТ «Беларуская нафтавая кампанія» ўручыла ААТ «ААБ Беларусбанк» дыплом у намінацыі «Лепшы банк 2013 года па міжнародных праектах».

Лучший банк

ЗАТ «Беларуская нафтавая кампанія» з’яўляецца карпаратыўным кліентам банка. За час супрацоўніцтва сумесна рэалізавана мноства здзелак па разліках за нафту і нафтапрадукты, у тым ліку з гандлёвым фінансаваннем ад вядучых еўрапейскіх і расійскіх банкаў. Штомесячна кампанія экспартуе да 1 млн. тон нафтапрадуктаў.

Трэба адзначыць, што «Беларусбанк» з’яўляецца лідарам у Беларусі па аб’ёме прыцягваемага гандлёвага фінансавання, у тым ліку для разлікаў за сыравіну і нафтапрадукты. У 2013 годзе было арганізавана гандлёвае фінансаванне ў аб’ёме каля1,9 млрд. долараў ЗША ў эквіваленце.

Прэс-служба ААТ«ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!