Навіны банка і прэс-рэлізы
18.08.2014

«Беларусбанк» устанаўлівае з 18 жніўня 2014 года працэнтныя стаўкі па нанава прымаемых тэрміновых банкаўскіх укладах у беларускіх рублях (прэс-рэліз)

ААТ «ААБ Беларусбанк» інфармуе, што з 18 жніўня 2014 года працэнтныя стаўкі па нанава прымаемых тэрміновых банкаўскіх укладах (дэпазітах) фізічных асоб у беларускіх рублях устаноўлены ў наступных памерах:

  • «Прыярытэт» - у памеры 27,5 % гадавых;
  • «Гарантаваны даход»:

тэрмінам на 35 дзён – у памеры 23,5% гадавых.

Па раней прынятых на названы тэрмін укладах «Гарантаваны даход» устаноўлены памер працэнтнай стаўкі прымяняецца з даты аўтаматычнага перазаключэння на новы тэрмін пачынаючы з 18.08.2014;

  • «Інтэрнэт-дэпазіт – Прэзент» - асноўныя працэнты ў памеры 27,5% гадавых (па раней прынятых укладах, па якіх не парушана тэрміновасць, устаноўлены памер працэнтнай стаўкі прымяняецца пачынаючы з 18.09.2014);
  • «Чатыры сезоны» - асноўныя працэнты ў памеры 27 % гадавых (па раней прынятых укладах, па якіх не парушана тэрміновасць, устаноўлены памер працэнтнай стаўкі прымяняецца пачынаючы з 18.09.2014);

Па тэрміновых банкаўскіх укладах «Інтэрнэт-дэпазіт», прынятых да 18.08.2014, па якіх не налічваюцца асноўныя працэнты па паніжанай працэнтнай стаўцы, устаноўлены асноўныя працэнты ў памеры 29,2% гадавых пачынаючы з 18.09.2014 .

З 18.08.2014 устаноўлена працэнтная стаўка па нанава афармляемых ашчадных сертыфікатах з тэрмінам абарачэння 1 месяц - у памеры 24,5% гадавых, з тэрмінам абарачэння 2 месяцы – у памеры 25,5% гадавых.

Працэнтная стаўка па ўкладах (дэпазітах) можа быць зменена банкам у аднабаковым парадку ў адпаведнасці з дагаворамі банкаўскіх укладаў (дэпазітаў).

Падрабязнасці па тэлефоне 147, на карпаратыўным сайце і ў аддзяленнях «Беларусбанка».

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!