ААТ «ААБ Беларусбанк» з 18 жніўня 2014 года ўводзіць новы тэрміновы банкаўскі ўклад «Інтэрнэт-дэпазіт – Трэнд» з наступнымі памерамі працэнтных ставак:
Тэрмін вяртання ўкладу (у месяцах) | 3 | 6 | 12 | 18 | 24 | 36 |
Памер асноўных працэнтаў (% гадавых) для ўкладаў з сумай штодзённага астатку ўкладу да20 000 000 беларускіх рублёў (уключна) | 26,5 | 27,5 | 28,5 | 30,75 | 31,25 | 31,75 |
Памер асноўных працэнтаў (% гадавых) для ўкладаў з сумай штодзённага астатку ўкладу звыш 20 000 000 беларускіх рублёў | 27 | 28 | 29 | 31 | 31,5 | 32 |
Памер прэміяльных працэнтаў (% гадавых) | 2 | 1,5 | 1 | 0,1 | 0,1 | 0,1 |
Памер асноўных і прэміяльных працэнтаў па ўкладах (дэпазітах) можа быць зменены банкам у аднабаковым парадку ў адпаведнасці з умовамі дагавору банкаўскага ўкладу (дэпазіту).
Падрабязнасці па тэлефоне 147, на сайце і ў аддзяленнях ААТ «ААБ Беларусбанк»