Дзейнасць банка ў студзені-ліпені 2014 года была накіравана на рашэнне задач, вызначаных Асноўнымі паказчыкамі развіцця на 2014 год і Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь на 2014 год.
Нарматыўны капітал банка на 01.08.2014 склаў 22 трлн. рублёў.
Статутны фонд складае 16,7 трлн. рублёў, або 1 208 млн. еўра.
Рэсурсная база банка за студзень-ліпень 2014 года павялічылася на 14 %, або на 22 трлн. рублёў, і на 01.08.2014 склала 181 трлн. рублёў.
Аб’ём сродкаў карпаратыўных кліентаў на 01.08.2014 склаў 61 трлн. рублёў.
Аб’ём рэсурсаў, прыцягнутых шляхам размяшчэння аблігацый сярод юрыдычных асоб, на 01.08.2014 склаў 2 трлн. рублёў, у тым ліку 400 млрд. рублёў і 175 млн. долараў ЗША ў эквіваленце.
Сродкі фізічных асоб (без уліку налічаных працэнтаў і каштоўных папер) склалі 58 трлн. рублёў, у тым ліку 23 трлн. рублёў у беларускіх рублях, у замежнай валюце 3,4 млрд. долараў ЗША ў эквіваленце.
Па стане на 01.08.2014 праз аблігацыі для фізічных асоб прыцягнута 2,9 трлн. рублёў, у т.л. 1,8 млрд. рублёў, 277 млн. долараў ЗША, 29 млн. еўра.
Аб’ём крэдытных рэсурсаў, прыцягнутых ААТ «ААБ Беларусбанк» ад замежных банкаў і фінансавых кампаній на 01.08.2014 склаў 2,1 млрд. долараў ЗША ў экв. Названыя рэсурсы накіраваны на рэалізацыю інвестыцыйных праектаў прадпрыемстваў.
Крэдытны партфель банка на 01.08.2014 склаў 140 трлн. рублёў, у т.л.:
- юрыдычных асоб (з улікам аблігацый і рэсурсаў, перададзеных ААТ «Белаграпрамбанк» для крэдытавання дзяржпраграм) – амаль 100 трлн. рублёў;
- фізічных асоб – больш за 40 трлн. рублёў, у т.л. па льготных крэдытах у адпаведнасці з Указамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (№№ 13, 185, 195, 75, 368) – 36,3 трлн. рублёў.
Па стане на 01.08.2014 у абарачэнні знаходзяцца 5,6 млн. плацежных картак ААТ «ААБ Беларусбанк».
Функцыянуе 1 240 банкаматаў, 2 372 інфакіёскі, 43 тысячы электронных тэрміналаў у прадпрыемствах гандлю і сэрвісу, 2 тысячы пунктаў выдачы наяўных, 2 тысячы пунктаў прыёму камунальных плацяжоў.
Доля безнаяўных аперацый па плацежных картках у агульным аб’ёме расходных аперацый з выкарыстаннем плацежных картак у сетцы банка, за ліпень 2014 года склала 30,5 %.
За справаздачны перыяд аб’ём валютна-абменных аперацый з удзелам фізічных асоб з наяўнай замежнай валютай склаў (з улікам канверсіі) у эквіваленце долараў ЗША па куплі 1 400 млн., па продажы 1 270 млн.
На 01.08.2014 філіяльная сетка банка складаецца з 34 філіялаў (у т.л. 6 філіялаў-абласных (Мінскага) упраўленняў), 96 цэнтраў банкаўскіх паслуг і 1 723 аддзяленняў (з якіх 815, або 47 % адагульнай колькасці аддзяленняў, размешчаны ў гарадах і 908, або 53 %, – у сельскай мясцовасці).