Навіны банка і прэс-рэлізы
11.08.2014

Беларусбанк. Мост у будучыню для Вашага дзіцяці! (прэс-рэліз)

Хутка ў школу, а пакупкі яшчэ ў перспектыве?

Ваш сярэднямесячны даход на кожнага члена сям’і не перавышае 4,0 млн. рублёў, але ж так хочацца даць свайму дзіцяці ўсё самае лепшае.

Беларусбанк стане мастом у будучыню для Вашага дзіцяці і прапануе скарыстацца крэдытам «Да навучальнага года» на прывабных умовах.

Крэдыт прадастаўляецца па зніжанай працэнтнай стаўцы ў памеры 23,5% гадавых (стаўка рэфінансавання НБ РБ, павялічаная на 3 працэнтныя пункты), на тэрмін да 1 года з адтэрміноўкай выплаты плацяжу па асноўным доўгу на працягу двух месяцаў пасля заключэння крэдытнага дагавору.

Выдача крэдыту здзяйсняецца ў памеры не больш за 30 базавых велічыняў на кожнага дзіцяці ў межах плацежаздольнасці крэдытаатрымальніка.

Крэдытная плацежная картка дазволіць аплачваць пакупкі, як безнаяўным шляхам, так і наяўнымі грашыма.

Атрымаць крэдыт «Да навучальнага года» можа адзін з бацькоў (іншы законны прадстаўнік (апякун, папячыцель)) дзяцей ва ўзросце ад 6 гадоў і старэй, навучэнцаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай (у т.л. ліцэях) і вышэйшай адукацыі (дзённай формы навучання).

Прыём дакументаў на афармленне крэдыту ажыццяўляецца з 11 жніўня па 30 верасня 2014 года (уключна).

Больш пдрабязную інфармацыю можна атрымаць у Кантакт-цэнтры ААТ «ААБ Беларусбанк» па тэлефоне 147 (адзіны даведачны нумар дзейнічае на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь).

ААТ «ААБ Беларусбанк»