Навіны банка і прэс-рэлізы
08.08.2014

У Чарнагорыі праводзіцца акцыя для трымальнікаў картак Visa

Паважаныя кліенты!

Рады паведаміць вам аб тым, што з 4 ліпеня па 6 верасня 2014 года дзейнічае акцыя «Плаціце і выйгравайце з Visa!» для трымальнікаў картак Visa, якія вырашылі правесці адпачынак у Чарнагорыі.

Для ўдзелу ў акцыі неабходна скарыстацца карткай Visa для разліку за пакупку ў гандлёва-сэрвіснай сетцы ў Чарнагорыі, захаваць чэк (на суму ад 30 еўра) і прад’явіць яго прома-камандзе Visa ў Будве, Котары або Херцаг-Нові.