Навіны банка і прэс-рэлізы
06.08.2014

Да ўвагі кліентаў сістэмы «Інтэрнэт-банкінг»!

Паважаныя кліенты!

Абнавіўся інтэрфейс сістэмы «Інтэрнэт-банкінг».

Мы пастараліся зрабіць сістэму больш зразумелай і простай у эксплуатацыі. Новы інтэрфейс адаптаваны пад сучасныя мабільныя прылады - смартфон, планшэт, ноўтбук. Усё самае важнае размяшчаецца на галоўнай старонцы і даступна па адным кліку: хуткая аплата «Любімых» і «Асабістых» плацяжоў, змена пароля, настройка сэрвіса разблакіроўкі па SMS. Цяпер даныя плацяжу можна захаваць у сістэме да правядзення плацяжу, а захаваныя плацяжы сістэмы «Разлік» (АРІП) дадаць у раздзел «Любімыя плацяжы» для хуткага доступу з галоўнай старонкі і працы з паслугай "Аплата адной кнопкай". Павышана хуткадзеянне, надзейнасць і бяспека сістэмы «Інтэрнэт-банкінг».

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!