Навіны банка і прэс-рэлізы
15.07.2014

Адкрыты продаж акцый ААТ «Гомельскі тлушчавы камбінат» («Народнае IPO») пачнецца 17 ліпеня 2014 года (прэс-рэліз)

Да 01 верасня 2014 года ААТ «ААБ Беларусбанк» у якасці ўпаўнаважанага брокера з боку інвестараў у рамках праекта «Народнае IPO» ажыццяўляе прыём і выкананне заявак на куплю акцый ААТ «Гомельскі тлушчавы камбінат».

Пра кампанію

ААТ «Гомельскі тлушчавы камбінат» з'яўляецца найбуйнейшым у Рэспубліцы Беларусь прадпрыемствам алейнатлушчавай галіны і абсалютным лідарам на рынку туалетнага і гаспадарчага мыла. Вырабляе алей, маргарынавую прадукцыю (маргарын, кандытарскі і кулінарны тлушч), маянэзы, кетчупы, туалетнае і гаспадарчае мыла.

Па выніках працы за 2013 год ААТ «Гомельскі тлушчавы камбінат» атрыманы прыбытак ад рэалізацыі прадукцыі ў памеры 37,9 млрд беларускіх рублёў, чысты прыбытак - 1,3 млрд, рэнтабельнасць продажаў -6,8%.

Асноўныя параметры адкрытага продажу акцый ААТ «Гомельскі тлушчавы камбінат» у рамках «Народнага IPO»

перыяд размяшчэння акцый - з 17.07.2014 па 01.09.2014

месца размяшчэння - ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа»

плануемы аб'ём дадатк. эмісіі - 75 858 000 000 беларускіх рублёў

колькасць акцый - 4 035 000   (24,9 % статутнага фонду)

кошт 1 акцыі - 18 800 беларускіх рублёў

інвестары: фізічныя і юрыдычныя асобы

абмежаванні па колькасці набываемых акцый - адсутнічаюць

Купля акцый фізічнымі асобамі праз Беларусбанк

даступнасць - заяўку на куплю акцый Вы можаце падаць у любым з больш чым 150 пунктаў абслугоўвання  ААТ «ААБ Беларусбанк» - усяго адзін візіт

комплексны падыход - банк забяспечыць у рамках комплекснага абслугоўвання па набыцці акцый:

заключэнне брокерскага дагавору,

адкрыццё рахунку «дэпо» для захоўвання набытых акцый,

рэгістрацыю кліента ў гандлёвай сістэме біржы,

ажыццяўленне здзелкі на біржы,

поўная справаздача брокера аб выкананні даручэння на куплю акцый

нізкія выдаткі для Кліента - за кошт максімальнай стандартызацыі тэхналогіі абслугоўвання праектаў «народных» IPO банк знізіў тарыф практычна на 50% ад сярэднерыначнай велічыні

зручнасць і функцыянальнасць - поўная інтэграцыя банкаўскіх і брокерскіх паслуг у адным месцы па прынцыпе «аднаго акна»

Як ажыццявіць куплю акцый ААТ «Гомельскі тлушчавы камбінат» у рамках «Народнага IPO» праз ААТ «ААБ Беларусбанк»

Купля акцый фізічнай асобай

Для куплі акцый ААТ «Гомельскі тлушчавы камбінат» Вам неабходна ажыццявіць наступныя простыя дзеянні:

прыйсці з пашпартам у адзін з 150 пунктаў абслугоўвання  ААТ «ААБ Беларусбанк»

азнаёміцца і падпісаць дакументы, неабходныя для куплі акцый

унесці ў касу грашовыя сродкі на куплю жадаемай колькасці акцый

аплаціць паслугі ААТ «ААБ Беларусбанк» (у рамках праекта «Народнае IPO) для фізічных асоб прымяняецца спецыяльны льготны тарыф на комплекснае брокерскае абслугоўванне - 120 000 бел. рублёў*)

Пасля куплі акцый на біржы Вы атрымаеце ад Банка па пошце ўвесь пакет пацвярджальных дакументаў.

Купля акцый юрыдычнай асобай

Купля акцый юрыдычнай асобай ажыццяўляецца ў агульнавызначаным парадку.

Больш падрабязную інфармацыю аб «Народным IPO» ААТ «Гомельскі тлушчавы камбінат» Вы можаце атрымаць на афіцыйным сайце праекта, а таксама ў кантакт-цэнтры ААТ «ААБ Беларусбанк» па тэл. 147.

* - (у кошт уключана аплата біржавога збору, спаганяемага ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа» за ажыццяўленне здзелкі ў гандлёвай сістэме, адкрыццё рахунку «дэпо»)