Навіны банка і прэс-рэлізы
15.07.2014

«Беларусбанк» устанаўлівае з 16 ліпеня 2014 года працэнтныя стаўкі па нанава прымаемых тэрміновых банкаўскіх укладах у беларускіх рублях (прэс-рэліз)

ААТ «ААБ Беларусбанк» інфармуе, што з 16 ліпеня 2014 года працэнтныя стаўкі па зноў прымаемых тэрміновых банкаўскіх укладах (дэпазітах) фізічных асоб у беларускіх рублях устаноўлены ў наступных памерах:

- «Прыярытэт» - у памеры 29% гадавых;

- «Гарантаваны даход»:

  - тэрмінам на 15 дзён - у памеры 15% гадавых;

  - тэрмінам на 35 дзён - у памеры 25% гадавых.

Па раней прынятых на названыя тэрміны ўкладах «Гарантаваны даход» устаноўлены памер працэнтнай стаўкі прымяняецца з даты аўтаматычнага перазаключэння на новы тэрмін пачынаючы з 16.07.2014;

- Назапашвальны - у памеры 27% гадавых (па раней прынятых укладах, па якіх не парушана тэрміновасць, устаноўлены памер працэнтнай стаўкі прымяняецца пачынаючы з 16.08.2014 або з даты аўтаматычнага перазаключэння на новы тэрмін пачынаючы з 16.07.2014;

- «Інтэрнэт-дэпазіт-Прэзент» - асноўныя працэнты ў памеры 29% гадавых (па раней прынятых укладах, па якіх не парушана тэрміновасць, устаноўлены памер працэнтнай стаўкі прымяняецца пачынаючы з 16.08.2014);

- «Чатыры сезоны» - асноўныя працэнты ў памеры 30% гадавых (па раней прынятых укладах, па якіх не парушана тэрміновасць, устаноўлены памер працэнтнай стаўкі прымяняецца пачынаючы з 16.08.2014);

- «Інтэрнэт-дэпазіт» - асноўныя працэнты ў памеры 32,2% гадавых (па раней прынятых укладах, па якіх не парушана тэрміновасць, устаноўлены памер працэнтнай стаўкі прымяняецца пачынаючы з 16.08.2014);

З 16.07.2014 ўстаноўлена працэнтная стаўка па зноў афармляемых ашчадных сертыфікатах з тэрмінам абарачэння 1 месяц - у памеры 26% гадавых, 2 месяцы - у памеры 27% гадавых.

Працэнтная стаўка па ўкладах (дэпазітах) можа быць зменена банкам у аднабаковым парадку ў адпаведнасці з дагаворамі банкаўскіх укладаў (дэпазітаў)

Падрабязнасці па тэлефоне 147, на сайце і ў аддзяленнях «Беларусбанка».

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

 

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!