Навіны банка і прэс-рэлізы
14.07.2014

Вынікі дзейнасці ААТ «ААБ Беларусбанк» за студзень-чэрвень 2014 года (прэс-рэліз)

Дзейнасць банка ў першым паўгоддзі 2014 года была накіравана на рашэнне задач, вызначаных Асноўнымі паказчыкамі развіцця на 2014 год і Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь на 2014 год.

Нарматыўны капітал банка на 01. 07. 2014 склаў 22 трлн. рублёў. 

Статутны фонд - 16,7 трлн. рублёў, або 1201 млн. еўра. 

Рэсурсная база банка за 1 паўгоддзе 2014 павялічылася на 12%, або на 19 трлн. рублёў, і на 01. 07. 2014 склала 178 трлн.рублёў.

Аб'ём сродкаў карпаратыўных кліентаў на 01. 07. 2014  склаў 59 трлн. рублёў. 

Аб'ём рэсурсаў, прыцягнутых шляхам размяшчэння аблігацый сярод юрыдычных асоб, на 01.07.2014   склаў 2 трлн. рублёў, у тым ліку: 294 млрд. рублёў і 180 млн. долараў ЗША ў эквіваленце. 

Сродкі фізічных асоб (без уліку налічаных працэнтаў і каштоўных папер) склалі 57,2 трлн. рублёў, у тым ліку 22,5 трлн. рублёў у беларускіх рублях, у замежнай валюце 3,4 млрд. долараў ЗША ў эквіваленце. 

Праз аблігацыі для фізічных асоб прыцягнута 2,8 трлн. рублёў, у тым ліку 2,2 млрд. рублёў, 241 млн. долараў ЗША, 29 млн. еўра. 

Аб'ём крэдытных рэсурсаў, прыцягнутых ААТ «ААБ Беларусбанк» ад замежных банкаў і фінансавых кампаній на 01.07.2014  склаў 2,1 млрд. долараў ЗША ў экв. Названыя рэсурсы накіраваны на рэалізацыю інвестыцыйных праектаў прадпрыемстваў.

Крэдытны партфель банка на 01. 07. 2014  склаў 137,7 трлн. рублёў у тым ліку:

- юрыдычных асоб (з улікам аблігацый) - 97,3 трлн. рублёў; 

- фізічных асоб - 40,4  трлн. рублёў у тым ліку па льготных крэдытах у адпаведнасці з Указамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (№ № 13, 185, 195, 75, 368) - 35,8 трлн. рублёў.

У абарачэнні знаходзіцца 5,6 млн. плацежных картак ААТ «ААБ Беларусбанк».

Функцыянуе 1250 банкаматаў, 2440 інфакіёскаў, амаль 43 тысячы электронных тэрміналаў у прадпрыемствах гандлю і сэрвісу, 2 тысячы пунктаў выдачы наяўных, 2 тысячы пунктаў прыёму камунальных плацяжоў.

Доля безнаяўных аперацый па плацежных картках у агульным аб'ёме расходных аперацый з выкарыстаннем плацежных картак у сетцы банка за чэрвень 2014 склала 29,2%.

За справаздачны перыяд аб'ём валютна-абменных аперацый з удзелам фізічных асоб з наяўнай замежнай валютай склаў (з улікам канверсіі) у эквіваленце долараў ЗША па куплі 1172 млн.,па продажы 1072 млн. 

Філіяльная сетка банка складаецца з 34 філіялаў (у тым ліку 6 філіялаў - абласных (Мінскага) упраўленняў), 96 цэнтраў банкаўскіх паслуг і 1728 аддзяленняў (з якіх 818, або 47% ад агульнай колькасці аддзяленняў знаходзіцца ў гарадах і 910, або 53%, - у сельскай мясцовасці). 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!