З 10 ліпеня 2014 года ААТ «ААБ Беларусбанк» аднаўляе выдачу крэдыту на спажывецкія патрэбы «Праверана часам» з выкарыстаннем крэдытнай банкаўскай плацежнай карткі.
Крэдыт «Праверана часам» прадастаўляецца кліентам банка, якія атрымліваюць заработную плату і іншыя даходы на рахункі, адкрытыя ў ААТ «ААБ Беларусбанк», і мае шэраг пераваг у параўнанні з традыцыйнымі спажывецкімі крэдытамі:
- прадастаўляецца міжнародная крэдытная банкаўская плацежная картка з магчымасцю зняцця наяўных грашовых сродкаў;
- аднаўляльная крэдытная лінія да дасягнення крэдытаатрымальнікам 57-мі гадовага ўзросту з магчымасцю павелічэння гранiчнага памеру крэдытнай лініі ў перыяд карыстання крэдытам;
- афармленне крэдыту без паручыцеляў;
- паніжаная працэнтная стаўка па крэдыце для кліентаў, якія маюць станоўчую крэдытную гісторыю ў банках Рэспублікі Беларусь;
- штомесячны плацеж па крэдыце складае ўсяго 5% ад астатку запазычанасці па стане на 1-е чысло плацежнага месяца.
Акрамя таго, аднаўляецца выдача фізічным асобам крэдытаў на спажывецкія патрэбы тэрмінам да 1 года і да 5 гадоў з выкарыстаннем крэдытнай банкаўскай плацежнай карткі.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у Кантакт-цэнтры ААТ «ААБ Беларусбанк» па тэлефоне 147 (адзіны даведачны нумар дзейнічае на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь).
Калі адносіны правераны часам, усё вырашаецца проста!
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»