Навіны банка і прэс-рэлізы
08.07.2014

Беларусбанк прыняў удзел у бізнес-форуме «Прыдняпроўе» (прэс-рэліз)

Магілёўскае абласное ўпраўленне ААТ «ААБ Беларусбанк» прэзентавала спектр банкаўскіх паслуг на бізнес-форуме «Прыдняпроўе». Для банка - гэта магчымасць умацавання пазіцый на рынку фінансава-крэдытных паслуг і пашырэння кліенцкай базы. Асаблівы акцэнт быў зроблены на рабоце з юрыдычнымі асобамі. Карпаратыўны бізнес - найважнейшы вектар дзейнасці банка, развіваць які прадстаўляецца магчымым дзякуючы шматгадоваму вопыту ў гэтым накірунку, маючай месца сеткі прадстаўніцтваў банка за мяжой, яго надзейнасць і бездакорную дзелавую рэпутацыю. 

image001

Бізнес-форум «Прыдняпроўе» праходзіў у Магілёве 26-27 чэрвеня. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі Германіі, Расіі, Азербайджана, Нігерыі, Катара, Паўднёвай Карэі, Літвы, Польшчы, Турцыі, што сведчыць пра наяўнасць інтарэсу інвестараў і бізнесменаў да Магілёва. Госці змаглі пазнаёміцца з выстаўкай, на якой прадстаўлена прадукцыя магілёўскіх прадпрыемстваў. Арганізатары ўпэўнены, што яна будзе садзейнічаць прасоўванню айчынных тавараў на замежныя рынкі, прыцягненню замежных інвестыцый у Беларусь. 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»