ААТ «ААБ Беларусбанк» інфармуе, што з 1 ліпеня 2014 г працэнтныя стаўкі па нанава прымаемых тэрміновых банкаўскіх укладах (дэпазітах) фізічных асоб у беларускіх рублях устаноўлены ў наступных памерах:
- «Прыярытэт» - у памеры 31,5% гадавых;
- «Гарантаваны даход»:
- тэрмінам на 15 дзён - у памеры 18% гадавых;
- тэрмінам на 35 дзён - у памеры 27,5% гадавых; (па раней прынятых на названыя тэрміны ўкладах »Гарантаваны даход" вызначаны памер працэнтнай стаўкі прымяняецца з даты аўтаматычнага перазаключэння на новы тэрмін пачынаючы з 01.07.2014);
- «Інтэрнэт-дэпазіт-Прэзент» - асноўны даход у памеры 31,5% гадавых;
- «Чатыры сезоны» - асноўныя працэнты ў памеры 32% гадавых;
- «Інтэрнэт-дэпазіт» - асноўны даход у памеры 34,5% гадавых;
З 01.07.2014 ўстаноўлена працэнтная стаўка па нанава афармляемых ашчадных сертыфікатах з тэрмінам абарачэння 1 месяц - у памеры 28,5% гадавых, 2 месяцы - у памеры 29,5% гадавых.
Працэнтная стаўка па ўкладах (дэпазітах) можа быць зменена банкам у аднабаковым парадку ў адпаведнасці з дагаворамі банкаўскіх укладаў (дэпазітаў).
Падрабязнасці па тэлефоне 147, на сайце і ў аддзяленнях «Беларусбанка».
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»