Дарагія суайчыннікі, калегі, сябры!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 70-годдзем вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!
Гэты дзень звяртае нас да шматвекавой гісторыі беларускай дзяржавы, імкнення народа да свабоды. Ён нагадвае нам аб адказнасці за сучаснасць і будучыню Айчыны, аб тым, што гонар краіны - гэта людзі, якія ўсведамляюць сваю цесную сувязь з беларускай зямлёй, з яе мінулым.
Само жыццё і гісторыя ставяць перад намі прынцыпова новыя, яшчэ больш складаныя перспектывы. Наш абавязак - свята берагчы інтарэсы Радзімы, абараняць яе незалежнасць, сваёй працай забяспечваць яе росквіт.
Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, міру і згоды вашым сем'ям!
Наглядальны савет,
Праўленне ААТ «ААБ Беларусбанк»