ААТ «ААБ Беларусбанк» устанаўлівае налічэнне заахвочвальнага працэнтнага даходу па наступных тэрміновых банкаўскіх укладах (дэпазітах) у беларускіх рублях у перыяд:
з 30.06.2014 па 30.07.2014 (уключна):
- «Ашчадны» - у памеры 10% гадавых;
- «Ваш выбар» (незалежна ад штодзённага астатку ўкладу) - у памеры 9% гадавых;
- «Прэміяльна - накапляльны « Дзіцячы» - у памеры 8,5% гадавых;
- «Класік плюс» - у памеры 6,7% гадавых,
- Накапляльны - у памеры 7% гадавых.
Налічэнне заахвочвальнага працэнтнага даходу ажыццяўляецца на штодзённыя фактычныя астаткі названых відаў укладаў за перыяд з 30.06.2014 або дня адкрыцця ўкладу (дэпазіту) пасля названай даты па 30.07.2014 (уключна).
Далучэнне да астатку ўкладу заахвочвальнага працэнтнага даходу ажыццяўляецца 31.07.2014.
Пры гэтым заахвочвальны працэнтны даход не выплачваецца ў выпадку:
- калі ў перыяд з 30.06.2014 па 30.07.2014 (уключна) здзяйсняецца вяртанне ўкладчыку сумы ўкладу (у тым ліку ўкладаў, тэрмін вяртання якіх настаў у названы перыяд 2014 г.) або расходная аперацыя, якая цягне пераразлік належнага па ўкладзе даходу, або першая расходная аперацыя на падставе пасведчання аб праве на спадчыну;
- калі на 30.06.2014 па ўкладзе налічваецца паніжаная працэнтная стаўка або даход па ўкладзе налічваецца ў памеры стаўкі ўкладу да запатрабавання (у тым ліку па ўкладах «Ашчадны», «Класік плюс», «Ваш выбар» тэрмін вяртання якіх настаў да 30.06.2014).
Налічэнне даходу на суму заахвочвальнага працэнтнага даходу адбываецца з 31.07.2014.
Працэнтная стаўка па ўкладах (дэпазітах) можа быць зменена банкам у аднабаковым парадку ў адпаведнасці з дагаворамі банкаўскіх укладаў (дэпазітаў).
Падрабязнасці па тэлефоне 147, на сайце і ў аддзяленнях «Беларусбанка»
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»