Навіны банка і прэс-рэлізы
24.06.2014

Пазачарговы агульны сход акцыянераў 02.07.2014

Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», размешчанае па адрасе 220089, г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, паведамляе аб правядзенні 2 ліпеня 2014 года ў адпаведнасці з загадам Старшыні Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў у завочнай форме з наступнай павесткай дня:

1) Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Статут ААТ «ААБ Беларусбанк».

2) Аб зацвярджэнні  цаны выкупу прывілеяваных акцый другога тыпу па патрабаванні акцыянераў - уладальнікаў прывілеяваных акцый другога тыпу.

3) Аб змяненні памераў узнагароджанняў членам Наглядальнага савета ААТ «ААБ Беларусбанк».

4) Аб павелічэнні статутнага фонду ААТ «ААБ Беларусбанк» шляхам выпуску дадатковых простых (звычайных) акцый, размяшчаемых шляхам правядзення закрытай падпіскі.

5) Аб зацвярджэнні новай рэдакцыі Палажэння аб Камітэце па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі ААТ «ААБ Беларусбанк».

Асобамі, якія маюць права на ўдзел у названым Агульным сходзе акцыянераў з правам голаса, з'яўляюцца па даных рэестра ўладальнікаў каштоўных папер на 24.06.2014:

акцыянеры - уладальнікі простых (звычайных) акцый ААТ «ААБ Беларусбанк» па ўсіх пытаннях павесткі дня;

акцыянеры - уладальнікі прывілеяваных акцый другога тыпу ААТ  «ААБ Беларусбанк» па 1-м і 2-м пытаннях павесткі дня.

Акцыянеры ААТ «ААБ Беларусбанк» могуць самастойна азнаёміцца з інфармацыяй па пытанні павесткі дня і запоўніць бюлетэнь для завочнага галасавання (па 27 чэрвеня 2014 года), а таксама з рашэннем, прынятым пазачарговым Агульным сходам акцыянераў банка (пасля 2 ліпеня 2014 года), па адрасе: г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, пакой 415.

Дата заканчэння прыёму бюлетэняў - 27 чэрвеня 2014 года.

Пры прыняцці рашэння Агульным сходам акцыянераў аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у статут ААТ «ААБ Беларусбанк», прадугледжаных вышэйназванай павесткай дня, акцыянеры - уладальнікі прывілеяваных акцый ААТ «ААБ Беларусбанк» другога тыпу маюць права патрабаваць выкуп прыналежных ім прывілеяваных акцый другога тыпу ў выпадках і ў тэрміны, вызначаныя артыкулам 78 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб гаспадарчых таварыствах» і п. 8.5 ст. 8 Статута ААТ «ААБ Беларусбанк».

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!