Навіны банка і прэс-рэлізы
13.06.2014

Вынікі дзейнасці ААТ «ААБ Беларусбанк» за студзень-май 2014 года (прэс-рэліз)

Дзейнасць банка ў студзені-маі 2014 года была накіравана на вырашэнне задач, вызначаных Асноўнымі паказчыкамі развіцця на 2014 год і Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь на 2014 год.

Нарматыўны капітал банка на 01.06.2014 склаў 21,8 трлн. рублёў.

Статутны фонд 16,7 трлн. рублёў, або  1 218 млн. еўра.

Рэсурсная база банка за студзень-май 2014 года павялічылася на 10,4 %, або на 16,6 трлн. рублёў, і на 01.06.2014 склала 175,5 трлн. рублёў.

Аб'ём сродкаў карпаратыўных кліентаў 59,9 трлн. рублёў.

Аб'ём рэсурсаў, прыцягнутых шляхам размяшчэння аблігацый сярод юрыдычных асоб, - 2,1 трлн. рублёў, у тым ліку 346 млрд. рублёў і 177 млн. долараў ЗША ў эквіваленце.

Сродкі фізічных асоб (без уліку налічаных працэнтаў і каштоўных папер) на 01.06.2014 склалі 55,7 трлн. рублёў, у тым ліку 21,7 трлн. рублёў у беларускіх рублях, у замежнай валюце 3,4 млрд. долараў ЗША ў эквіваленце.

Праз аблігацыі для фізічных асоб прыцягнута 2,8 трлн. рублёў, у т.л. 2,6 млрд. рублёў, 243,7 млн. долараў ЗША, 27,9 млн. еўра.

Аб'ём крэдытных рэсурсаў, прыцягнутых ААТ «ААБ Беларусбанк» ад замежных банкаў і фінансавых кампаній,  складае 2,1 млрд. долараў ЗША. Названыя рэсурсы накіраваны на рэалізацыю інвестыцыйных праектаў прадпрыемстваў.

Крэдытны партфель банка на 01.06.2014 склаў 125,2 трлн. рублёў у т.л.:

- юрыдычных асоб - 85,4 трлн. рублёў;

- фізічных асоб - 39,8 трлн. рублёў, у т.л. па льготных крэдытах у адпаведнасці з Указамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (№№ 13, 185, 195, 75, 368) - 35,2 трлн. рублёў.

У абарачэнні знаходзяцца 5,5 млн. плацежных картак ААТ «ААБ Беларусбанк».

Функцыянуе 1 230 банкаматаў,  2 266 інфакіёскаў, 41,5 тысяч электроных тэрміналаў у прадпрыемствах гандлю і сэрвісу, 2 тысячы пунктаў выдачы наяўных, 2 тысячы  пунктаў прыёму камунальных плацяжоў.

Доля безнаяўных аперацый па плацежных картках у агульным аб'ёме расходных аперацый з выкарыстаннем плацежных картак у сетцы банка за май 2014 года склала 30,4 %.

За справаздачны перыяд аб'ём валютна-абменных аперацый з удзелам фізічных асоб з наяўнай замежнай валютай склаў (з улікам канверсіі) у эквіваленце долараў ЗША па куплі 956,4 млн., па продажы 874,3 млн.

Філіяльная сетка банка складаецца з 34 філіялаў (у т.л. 6 філіялаў-абласных (Мінскага) упраўленняў), 96 цэнтраў банкаўскіх паслуг і 1 730 аддзяленняў (з якіх 818, або 47 % ад агульнай колькасці аддзяленняў, размешчана ў гарадах і 912, або 53 %, - у сельскай мясцовасці).

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»