Навіны банка і прэс-рэлізы
12.06.2014

Да ўвагі трымальнікаў банкаўскіх плацежных картак ААТ «ААБ Беларусбанк»!

У сувязі са змяненнямі ў заканадаўстве Рэспублікі Беларусь уладальнікам карт-рахункаў неабходна заключыць дадатковыя пагадненні да дзеючых дагавораў карт-рахунку.

Для магчымасці афармлення пагадненняў без наведвання кліентамі ўстаноў банка ААТ «ААБ Беларусбанк» размяшчае прапанову на заключэнне дадатковага пагаднення да дагавору карт-рахунку.

Дадатковае пагадненне лічыцца заключаным, калі ўладальнікам карт-рахунку ў перыяд з 20.06.2014 да 31.10.2014 уключна здзейснена любая прыходная або расходная аперацыя з выкарыстаннем карткі або яе рэквізітаў (зняцце наяўных грашовых сродкаў, правядзенне аплаты тавараў і (або) паслуг, папаўненне рахунку з выкарыстаннем карткі). Кліентам, якія здзейснілі любую з названых аперацый, ва ўстанову банка звяртацца не патрэбна.

Кліентам, якія не здзейсняць аперацыі ў вышэйназваны перыяд, для заключэння дадатковага пагаднення да дагавору карт-рахунку неабходна не пазней 28.11.2014 звярнуцца ва ўстанову банка, з якой заключаны дагавор карт-рахунку.

Замена карткі ў сувязі з заключэннем дадатковага пагаднення да дагавору карт-рахунку не патрабуецца.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!