Навіны банка і прэс-рэлізы
11.06.2014

Беларусбанк і расійскі Знешэканамбанк падпісалі дагавор аб фінансаванні закупкі вагонаў для мінскага метро (прэс-рэліз)

ААТ «ААБ Беларусбанк» прадастаўляе магчымасць для сваіх кліентаў арганізоўваць прыцягненне доўгатэрміновага фінансавання на пастаўку тавараў, маючых расійскае паходжанне, на новых выгадных умовах. Сведчанне таму - дэбютны крэдытны дагавор з Дзяржаўнай карпарацыяй «Банк развіцця і знешнеэканамічнай дзейнасці (Знешэканамбанк)» Расійскай Федэрацыі. Сума здзелкі - 12,5 млн. долараў ЗША. Сродкі будуць накіраваны на закупку дадатковага рухомага саставу для КУП «Мінскі метрапалітэн» -15 вагонаў метро ў ААТ «Метровагонмаш».

Урачыстая цырымонія падпісання дагавору адбылася 10 чэрвеня 2014 года ў Цэнтральным офісе Беларусбанка.

image1

 

На фота: Дагавор падпісваюць дырэктар дэпартамента фінансавання экспарту Банка развіцця і знешнеэканамічнай дзейнасці Агульян Д.В. і намеснік Старшыні Праўлення Беларусбанка Новік У.У.

Падчас перамоў кіраўніцтва Беларусбанка з дэлегацыяй расійскага ВЭБа абмяркоўваліся перспектывы далейшага супрацоўніцтва. У прыватнасці, ішла гаворка аб адкрыцці лімітаў для фінансавання паставак сыравіны і камплектуючых для беларускіх прадпрыемстваў, у першую чаргу машынабудаўнічай галіны. Акрамя таго, калі прадукцыя беларускіх вытворцаў БМЗ, МАЗ, МТЗ, БелАЗ, Гомсельмаш будзе ўтрымліваць больш за 60% расійскіх складнікаў,  Знешэканамбанк гатовы аказаць падтрымку экспарту гэтай прадукцыі на міжнародныя рынкі. ВЭБ таксама дэкларуе гатоўнасць прадастаўлення льготных крэдытных рэсурсаў на тэрмін больш за 10 гадоў для пастаўкі ў Беларусь расійскіх самалётаў Super Jet.

Даведка: Дзяржаўная карпарацыя " Банк развіцця і знешнеэканамічнай дзейнасці (Знешэканамбанк)" створана 17 мая 2007 года. Дзейнічае для забеспячэння павышэння канкурэнтаздольнасці эканомікі Расіі, яе дыверсіфікацыі, стымулявання інвестыцыйнай дзейнасці.

Старшыня Знешэканамбанка - Уладзімір Аляксандравіч Дзмітрыеў, Старшынёй Наглядальнага Савета з'яўляецца Старшыня Урада Расійскай Федэрацыі Дзмітрый Анатольевіч Мядзведзеў.

ВЭБ фінансуе 168 праектаў агульным коштам 2,4 трлн. расійскіх рублёў, аб'ём прадастаўленага фінансавання складае 1 трлн. расійскіх рублёў.

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!