Навіны банка і прэс-рэлізы
06.06.2014

Аб завяршэнні размяшчэння валютных аблігацый Мінфіна для насельніцтва

ААТ «ААБ Беларусбанк» інфармуе аб датэрміновым размяшчэнні 4-6 выпускаў дзяржаўных аблігацый для фізічных асоб, агульным аб'ёмам эмісіі 50 млн. долараў ЗША.

Шырокая філіяльная сетка банка (больш за 1800 пунктаў продажу) дазволіла забяспечыць максімальны ахоп патэнцыяльных інвестараў-фізічных асоб і зрабіць аблігацыі даступнымі ва ўсіх кропках рэспублікі.

Рэалізацыя чарговых выпускаў дзяржаўных аблігацый у поўным аб'ёме да даты заканчэння перыяду іх размяшчэння сведчыць аб высокім попыце насельніцтва на гэты фінансавы інструмент.

Даведка: па стане на 06.06.2014 банк у якасці агента Міністэрства фінансаў размясціў 6 выпускаў дзяржаўных валютных аблігацый для насельніцтва аб'ёмам эмісіі 150 млн. долараў ЗША.