Навіны банка і прэс-рэлізы
06.06.2014

ААТ «ААБ Беларусбанк» аднаўляе выдачу крэдытаў на набыццё жылых памяшканняў (прэс-рэліз)

З 09 чэрвеня 2014 года ААТ «ААБ Беларусбанк» аднаўляе выдачу  крэдытаў на набыццё жылых памяшканняў.

Скарыстацца гэтым крэдытам могуць грамадзяне, якія заключылі дагаворы куплі - продажу жылых памяшканняў, пабудаваных па дзяржаўным заказе ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 08.05.2013 № 215 «Аб некаторых мерах па ўдасканаленні будаўніцтва (узвядзення, рэканструкцыі) жылых памяшканняў».

Гэтыя крэдыты прадастаўляюцца на тэрмін да 15 гадоў, з выплатай 37,5% гадавых за фактычны час карыстання крэдытам.

Максімальная сума крэдыту - да 75 % кошту набыцця жылога памяшкання (для шматдзетных сем'яў, якія маюць траіх і больш непаўналетніх дзяцей - 95 %) у межах плацежаздольнасці крэдытаатрымальніка.

Падрабязную інфармацыю можна атрымаць у Кантакт - цэнтры ААТ «ААБ Беларусбанк» па тэлефоне 147, а таксама ў любой установе банка.

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!