Навіны банка і прэс-рэлізы
05.06.2014

ААТ «ААБ Беларусбанк» істотна панізіў кошт абслугоўвання міжнародных картак MasterCard Standard і Visa Classic.

У перыяд з 6 чэрвеня па 30 верасня 2014 года ААТ «ААБ Беларусбанк» знізіў кошт абслугоўвання міжнародных картак, MasterCard Standard, Visa Classic (з рахункам у адной валюце).

Міжнародныя карткі ААТ «ААБ Беларусбанк», якія можна аформіць па прывабнай цане, з'яўляюцца зручным, бяспечным і надзейным плацежным сродкам падчас паездкі або падарожжа, замяняюць любую валюту, прымаюцца ў банкаматах, банках, гандлёва-сэрвісных арганізацыях па ўсім свеце.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!