Навіны банка і прэс-рэлізы
29.05.2014

«Беларусбанк» устанаўлівае з 30 мая 2014 года працэнтныя стаўкі па нанава прымаемых тэрміновых банкаўскіх укладах у беларускіх рублях (прэс-рэліз)

ААТ «ААБ Беларусбанк» інфармуе, што з 30 мая 2014 года працэнтныя стаўкі па нанава прымаемых тэрміновых банкаўскіх укладах (дэпазітах) фізічных асоб у беларускіх рублях устаноўлены ў наступных памерах: 

- «Прыярытэт» - у памеры 33% гадавых;

- «Гарантаваны даход»:

- тэрмінам на 15 дзён - у памеры 23% гадавых;

- тэрмінам на 35 дзён - у памеры 29% гадавых; (па раней прынятых на ўказаныя тэрміны ўкладах «Гарантаваны даход» вызначаны памер працэнтнай стаўкі прымяняецца з даты аўтаматычнага перазаключэння  на новы тэрмін пачынаючы з 30.05.2014);

- «Інтэрнэт-дэпазіт-Прэзент» - асноўны даход у памеры 32% гадавых (па раней прынятых укладах, па якіх не парушана тэрміновасць, вызначаны памер працэнтнай стаўкі прымяняць пачынаючы з 30.06.2014);

- «Чатыры сезоны» - асноўны даход у памеры 33% гадавых (па раней прынятых укладах, па якіх не парушана тэрміновасць, вызначаны памер працэнтнай стаўкі прымяняць пачынаючы з 30.06.2014);

- «Інтэрнэт-дэпазіт» - асноўны даход у памеры 35% гадавых (па раней прынятых укладах, па якіх не парушана тэрміновасць, вызначаны памер працэнтнай стаўкі прымяняць пачынаючы з 30.06.2014);

- Накапляльны - асноўны даход у памеры 28% (па раней прынятых укладах, па якіх не парушана тэрміновасць, вызначаны памер працэнтнай стаўкі прымяняць пачынаючы з 30.06.2014)

З 30.05.2014 вызначана працэнтная стаўка па нанава афармляемых ашчадных сертыфікатах з тэрмінам абарачэння 1 месяц - у памеры 30% гадавых, 2 месяцы - у памеры 31% гадавых.

Працэнтная стаўка па ўкладах (дэпазітах) можа быць зменена банкам у аднабаковым парадку ў адпаведнасці з дагаворамі банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) 

Падрабязнасці па тэлефоне 147, на сайце і ў аддзяленнях «Беларусбанка».

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»