Навіны банка і прэс-рэлізы
27.05.2014

Колькасць партнёраў Беларусбанка па інтэрнэт-эквайрынгу перавысіла 100

Мінскі атэль «Вікторыя» стаў 100-й арганізацыяй, на інтэрнэт-сайце якой, дзякуючы Беларусбанку, з'явілася магчымасць здзяйснення плацяжоў з выкарыстаннем рэквізітаў банкаўскіх плацежных картак. Цяпер наведвальнікі сайта могуць хутка і бяспечна забраніраваць і аплаціць пражыванне ў атэлі. Такая магчымасць даступна трымальнікам картак БЕЛКАРТ, Visa, MasterCard Беларусбанка, а таксама трымальнікам картак Visa, MasterCard іншых банкаў, у тым ліку замежных.

У мэтах забеспячэння бяспекі ўсе інтэрнэт-плацяжы ажыццяўляюцца з прымяненнем спецыяльнай тэхналогіі, пры якой ідэнтыфікацыя трымальніка карткі ажыццяўляецца шляхам пацвярджэння кожнай аплаты спецыяльным сакрэтным паролем.

Развіццё такога накірунку банкаўскага бізнесу як інтэрнэт-эквайрынг, г.зн. забеспячэнне разлікаў па плацяжах, здзейсненых з выкарыстаннем рэквізітаў банкаўскіх картак у інтэрнэт-магазінах, Беларусбанк пачаў у 2010 годзе. Сярод партнёраў банка такія папулярныя інтэрнэт-магазіны як mts.by, poezd.rw.by, kvitki.by, ticketpro.by, wildberries.by і інш.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!